Перайсці да зместу

Варшаўская цыганэрыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Варшаўская цыганэрыя
Дата заснавання 1839
Дата роспуску канец 1840-х
Тып літаратурная група
Старшыня Севярын Філеборн, Юзаф Богдан Дзеконьскі

«Варшаўская цыганэрыя» (польск.: Cyganeria warszawska) — група маладых польскіх літаратараў пачатку 1840-х гадоў, якіх аб’ядналі агульны настрой пратэсту і суместная ідэйна-эстэтычная праграма.

Дзейнасць групы

[правіць | правіць зыходнік]
Партрэт Рамана Зморскага аўтарства Цыпрыяна Каміля Норвіда.

Група склалася ў 1839 годзе ў Варшаве. Дэбютавала ў «Przegld Warszawski» і «Pismiennictwie Krajowym». Арганізатары групы — паэт Севярын Філеборн і празаік Юзаф Богдан Дзеконьскі. Удзельнікі: Севярын Зянон Сярпінскі, Раман Зморскі, Аляксандр Невяроўскі, Тэафіл Ленартовіч, Ян Маяркевіч, Антон Чайкоўскі, Уладзімеж Вольскі, Нарцыза Жміхоўска, Рычард Бервінскі, Кіпрыян і Людвік Норвіды, Юзаф Багуцкі і іншыя [1].

З 1841 года група года выдавала ўласныя часопісы — «Nadwiślanin» ("Надвіслянін), 1841—1842), «Jaskulka» («Ластаўка», 1843), якія рэдагуваў Раман Зморскі. Выдання аплачваў Эдвард Дэмбоўскі[2].

Тэрмін «В. ц.» уведзены пазней Аляксандрам Невяроўскім у цыкле артыкулаў «Wspomnienie o Cyganerii Warszawskiej» у газеце «Кур’ер Варшаўскі» (1864).

Абвясціўшы сябе «ворагамі салонаў», літаратары, якія адгадавалі доўгія валасы і прыляпілі бароды, блукалі ў падношанай вопратцы па польскай правінцыі і запісвалі народныя песні, звычаі, лічачы іх праўдзівай паэзіяй. У іх творах часта прысутнічаў змрочны рамантызм: вятры, цёмныя аблокі, гром, маланкі, вісклівыя сабакі, прывіды, могілкі, дзікая мясцовасць[3][4].

У той час сталі папулярнымі паэмы В. Вольскага «Бацька Гіляр» (1843) і «Галька» (напісанаяя ў 1845, але не апублікаваная па цэнзурных умовах), якая пакладзеная ў аснову лібрэта оперы Станіслава Манюшкі. У абедзвюх паэмах — трагічная гісторыя кахання сялянскай дзяўчыны і пана. Да гэтага часу адносіцца і фантастычная паэма Р. Зморкага «Lesław».

Некаторыя ўдзельнікі групы былі звязаны з польскімі таемнымі патрыятычнымі арганізацыямі.

Зноскі

  1. Цыбенко Е. З. «Варшавская цыганерия» // Литературная энциклопедия терминов и понятий. — М.: НПК Интелвак, 2001. — С. 111. — 779 с. — ISBN 5-93264-026-X.
  2. Францев В. А. Польский славянофил Роман Зморский. 1822—1867. К истории польского славяноведения. — Прага: Политика, 1919. — С. 22.
  3. Kawyn S. Cyganeria warszawska. — Wroclaw: Wydawnictwo Ossolineum, 1967. — 323 с.
  4. Dominika Skiba. Cyganeria artystyczna i cyganowanie w romantycznej Warszawie. — Wrocław: Ossolineum, 2016. — 292 с. — ISBN 978-83-65588-55-5.